Перайсці да зместу

Рэгіянальная газета

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Рэгіянальная газета (1995))
«Тыднёвік "Рэгіянальная газета"»
Маладзечна, Вілейка, Смаргонь, Ашмяны, Валожын, Мядзел, Астравец
Арыгінальная
назва
Рэгіянальная газета
Тып перыядычнае выданне[d]
Фармат 24 старонкі, фармат А3
Уладальнік Аляксандр Манцэвіч,
Ніна Манцэвіч
Выдавец Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Рэдакцыя газеты "Рэгіянальная газета""
Галоўны рэдактар Аляксандр Манцэвіч
Заснавана 28 красавіка 1995
Палітычная прыналежнасць Незалежная
Мова беларуская
Галоўны офіс Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 68 а, 222310
Тыраж 6500
ISSN 1992-7155
Вэб-сайт http://rh.by

«Рэгіянальная газета» — беларуская газета, якая выдаецца з 28 красавіка 1995 года[1]. Рэгіён распаўсюджвання — былы цэнтр Вілейскай, а пасля Маладзечанскай вобласці — часткі колішняй Віленшчыны. Выданне аб’ядноўвае інфармацыйную прастору чатырох раёнаў Мінскай вобласці (Маладзечанскі, Вілейскі, Мядзельскі і Валожынскі) і трох раёнаў Гродзенскай вобласці (Смаргонскі, Ашмянскі, Астравецкі).

У рамках пагрому незалежных беларускіх медыя 19 ліпеня 2021 года адбыліся ператрусы ў рэдакцыі і журналістаў, галоўнага рэдактара дапыталі[2]. Падставы былі невядомыя, у журналістаў забралі тэхніку[3]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы[4].

20 студзеня 2022: iнфармацыйную прадукцыю сайта і тэлеграм-канала маладзечанскай «Рэгіянальнай газеты» прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адапаведнае рашэнне прыняў суд Маладзечанскага раёна.

Выходныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

24-х палосны тыднёвік фармату А3, тыраж (май 2018) 5000 экзэмпляраў.

«Рэгіянальная газета» («РГ») была першым масавым недзяржаўным выданнем у рэгіёне[5]. Спачатку газета выходзіла на 4 старонках, паступова набірала аб’ём, паляпшала якасць інфармацыі і сваё афармленне, стаўшы аўтарытэтным мясцовым выданнем[6]. Адзін з нешматлікіх беларускамоўных рэгіянальных СМІ ў Беларусі[7].

Лагатып газеты да 2014 года:

На старонках газеты і на сайце выдання[8] публікаваліся навукоўцы і краязнаўцы:

Неаднойчы «РГ» станавілася ініцыятарам грамадзянскіх і культурных акцый. Адна самая істотная з іх — штогодні рэгіянальны конкурс самадзейных выканаўцаў «Адна зямля». «РГ» выступіла заснавальнікам яго разам з аддзеламі культуры раёнаў рэгіёну. Цяпер гэта адзін з самых папулярных рэгіянальных конкурсаў у Беларусі.

Некалькі разоў газета падвяргалася рэпрэсіям. У 2004 годзе яна вымушаная была прыпыняць свой выхад пасля адпаведнага загаду міністра інфармацыі[12].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных масавых пратэстаў пераслед рэжымам Лукашэнкі незалежных медыя і грамадскіх арганізацый Беларусі дасягнуў апагею ў ліпені 2021 года. У многіх выданнях прайшлі ператрусы і затрыманні журналістаў. 19 ліпеня 2021 года ператрусы прайшлі ў рэдакцыі і журналістаў газеты, галоўнага рэдактара дапыталі[2]. У журналістаў забралі тэхніку[3]. 22 ліпеня рэдакцыя паведаміла, што прыпыняе выпуск газеты на паперы[4][13][14][15][16][17].

15 сакавіка 2023 года затрымалі 64-гадовага заснавальніка і галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» Аляксандра Манцэвіча, завялі крымінальную справу, пасля перавялі ў следчы ізалятар, відавочна ў межах палітычных рэпрэсій супраць незалежных СМІ ў Беларусі. Праваабарончыя арганізацыі прызналі яго палітычным вязнем[18][19][20][21][22][23][24][25].

3 лістапада 2023 года Аляксандру Манцэвічу па абвінавачванню ў дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь паводле арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прысудзілі 4 гады калоніі і штраф у памеры 400 базавых велічынь, што складае 14 800 рублёў (~4500$)[26][27][28].

Сённяшні дзень

[правіць | правіць зыходнік]

«РГ» выходзіць кожную пятніцу на 24 старонках, мае абноўленую інтэрнэт-версію, дзе публікуецца інфармацыя, а таксама рэклама і аб’явы з усяго рэгіёну.

«Рэгіянальная газета» — недзяржаўнае выданне, якое не з’яўляецца выразнікам інтарэсаў і пазіцый якой-небудзь палітычнай партыі, рэлігійнай канфесіі, органаў улады. У сваіх публікацыях паказвае супрацьлеглыя пункты гледжання, пазбягаючы тэндэнцыйнасці.

Уваходзіць у склад «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».

Грамадскія ініцыятывы

[правіць | правіць зыходнік]

«Рэгіянальная газета» падтрымлівае грамадскія ініцыятывы, выступаючы інфармацыйным спонсарам некаторых з іх. У 2013 годзе з’яўлялася інфармацыйным спонсарам трохдзённага фестывалю-конкурсу «Час жыць», накіраванага на папярэджанне суіцыдаў у асяродку моладзі, які праходзіў у Маладзечне.[29][30][31][32][33]

2013 год. 12 ліпеня 2013 года «Рэгіянальная газета» правяла акцыю «Зрабіце нам дарогу».[34] Людзі фатаграфаваліся з плакатамі, на якіх па-рознаму абыгрывалі просьбу адрамантаваць унутрыдваровую дарогу ў Маладзечне: «Хто дасць грошы на падвеску?», «Няма дарог — давай метро», «За што плачу падаткі?», «Баюся зламаць ногі», «Нязручна хадзіць на абцасах» і іншыя. Перад акцыяй карэспандэнты падлічылі колькасць ямінаў на невялікім адрэзку дарогі, памералі іх глыбіню [35]. Пасля акцыі зладзілі інтэрв’ю з дырэктарам раённым прадпрыемствам «Камунальнік».[36] Восенню «Камунальнік» адрамантаваў першую частку дарогі [37]. Налета дарожнікі закончылі працу.

2014 год. Дзеці са школы-інтэрната для слабавідушчых. Цягам некалькіх месяцаў карэспандэнтка «Рэгіянальнай газеты» Настасся Роўда наведвалася ў маладзечанскую школу-інтэрнат № 2 для дзяцей са слабым зрокам. Журналістка спрабавала адчуць, чым жыве школа, чым жывуць дзеці, якія туды трапляюць. Сярод 107 дзяцей, якія вучыліся ў школе на той момант, — 72 інваліды па зроку і 30 сірот. У гутарках сацыяльныя педагогі установы расказалі, з якімі праблемамі звяртаюцца дзеці, і складанасці, да якіх мусіць быць гатовы той, хто прыходзіць сюды працаваць. Журналістка дазналася пра жыццёвыя лёсы некаторых дзяцей. Вынікам праекта стала відэа, якое паказвае жыццё дзяцей у школе-інтэрнаце. У газеце апублікавалі артыкул.

Не — будоўлі на месцы жалобы. Краязнаўца з Валожына Георгі Каржанеўскі звярнуўся ў рэдакцыю, каб зрабіць здабыткам грамадскасці планы будаўніцтва жылых дамоў на гарадскім стадыёне, дзе ў часы Другой сусветнай вайны расстралялі фашысты расстралялі 200 яўрэяў. Газета пісала аб пікеце[38], які зладзіў грамадскі актывіст, знайшла і апублікавала архіўныя дакументы, якія сведчылі аб масавых расстрэлах у гэтым месцы. Журналісты знайшлі і сустрэліся з яшчэ жывымі сведкамі тых падзей. Інтэрв’ю з імі былі апублікаваныя[39]. Георгі Каржанеўскі памер незадоўга да ініцыяваных з дапамогай газеты раскопак на стадыёне ў Валожыне. Вынікі раскопак пацвердзілі дадзеныя, сабраныя Каржанеўскім і журналістамі «Рэгіянальнай газеты». Парэшткі эксгумаваных ахвяр перапахавалі. Дамы на стадыёне не сталі будаваць. На месцы трагедыі гараджане заклалі мемарыяльную алею.[40]

Пратэсты супраць будоўлі буйных свінакомплексаў на Маладзечаншчыне. Адзін планавалася пабудаваць каля вёскі Соўлава, другі — каля вёскі Мойсічы, у трох кіламетрах ад Маладзечна. «Рэгіянальная газета» асвятляла збор подпісаў грамадзян пад пратэстам супраць будаўніцтва гэтых аб’ектаў. У газеце цягам некалькіх месяцаў выходзілі артыкулы, рэпартажы і аналітычныя матэрыялы, прысвечаныя гэтай праблеме. Карэспандэнты былі на грамадскім абмеркаванні будаўніцтва ў Маладзечне[41], куды прыйшло сто чалавек. Журналісты сустракаліся з жыхарамі Валожыншчыны, якія жывуць побач з такім самым, ужо пабудаваным, свінакомплексам. Гутарылі з эколагам і інжынерам-геолагам пра небяспеку будаўніцтва комплексу[42].

«Рэгіянальная газета» ў сеціве

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню «Рэгіянальная газета» стварыла свой сайт у сакавіку 2000 года[43]. Стваральнік — маладзечанец Дзмітрый Бараноўскі. Інтэрнэт-старонка выдання была адным з першых падобных рэсурсаў у рэгіёне. Да 2009 года інтэрнэт-версія газеты неістотна адрознівалася па змесце ад папяровай версіі выдання. У асноўным публікацыі, змешчаныя ў сеціве, паўтаралі старонкі тыднёвіка. Змест сайта абнаўляўся 1 раз на тыдзень.

Пасля запуску абноўленай версіі сайта 15 мая 2009 года на новым адрасе палітыка выдання адносна зместу і рэгулярнасці падачы інфармацыі змянілася. З гэтага часу сайт публікуе навіны штодня, што робіць немагчымым размяшчэнне многіх з іх у тыднёвіку з прычыны страты актуальнасці.

25 лістапада 2009 года тыднёвік быў адзначаны дыпломам інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.[44]

Адной з прыкмет сайта «Рэгіянальнай газеты» стала яго мультымедыйнасць. Тут публікуюцца фотарэпартажы, аўдыёзапісы, відэа.

1 мая 2013 года рэдакцыя правяла сваю першую анлайн-трансляцыю[45] з вуліц Маладзечна. 13 мая 2013 года ў прамым інтэрнэт-эфіры прайшоў круглы стол[46], прысвечаны праблемам мясцовага футбола.

Асноўныя рубрыкі і раздзелы газеты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Адна зямля (культура)
  • Базарны дзень (эканоміка)
  • Куфэрак (гісторыя)
  • Вакол здарэння
  • Грамадства
  • Сектар спорту
  • Рэклама і аб’явы
  • Тэлетыдзень (праграма тэлебачання)

Творчыя праекты

[правіць | правіць зыходнік]
  • Госць нумара (працягваецца)
  • Школка дзядзькі Капцюга (працягваецца, аўтар Анатоль Капцюг)
  • Дзікая прырода (2011 год — першы этап, аўтар Віктар Казлоўскі)
  • Думкі ўслых (да 2011 года, аўтар Марына Сліж)
  • Цыкл публікацый краязнаўца Анатоля Рогача
  • Разам з «Вілейскім краязнаўчым музеем» рэалізуе праект пад назвай «Найцікавейшыя экспанаты», паводле якога журналіст Алесь Высоцкі расказвае аб экспанатах, якія могуць выклікаць найбольшую цікавасць наведнікаў музея.[47][48]

Журналісты і аўтары ў штаце

[правіць | правіць зыходнік]
  • Зоя Хруцкая, загадчык аддзела інфармацыі
  • Настасся Роўда, карэспандэнт
  • Наталля Тур, карэспандэнт
  • Алесь Высоцкі, карэспандэнт па Вілейскім і Мядзельскім раёнах
  • Галіна Сініца, карэспандэнт
  • Марыя Бераснева, стыльрэдактар
  • Сяргей Гайковіч, спартыўны аглядальнік
  • Аляксандра Парахня
  • Вольга Юркевіч

Узнагароды, адзнакі

[правіць | правіць зыходнік]
  • Лепшая рэгіянальная газета 2015 года. Конкурс «Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы „Аб’яднаныя Масмедыі“».[49][50]
  • Трэцяе месца ў намінацыі «Дэбют» ў намінацыі конкурса «Вольнае слова» (2015) у журналісткі Настассі Роўды.[51]
  • Другое месца ў намінацыі «Дэбют» конкурса «Вольнае слова» (2013) у журналісткі Зоі Хруцкай.[52]
  • Дыплом за перамогу ў намінацыі «Лепшы тлумачальны артыкул» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-медыі»[53]
  • Другое месца ў намінацыі «Лепшая рэгіянальная газета года» конкурсу «Лепшая рэгіянальная газета года 2013», арганізаванага Асацыяцыяй выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя Мас-медыі».[53]
  • Дыплом інстытута FOJO, Швецыя, за найлепшы рэдызайн Інтэрнэт-сайта.[44]
  • Спецыяльны прыз газеце па выніках конкурсу пасольства Польшчы у Беларусі «Польшча — прыязная суседка Беларусі» (2006)[54] «Рэгіянальная газэта» была адзначаная як самая актыўная па колькасці ўдзельнікаў і дасланых матэрыялаў.[55]

Зноскі

  1. Аб «Рэгіянальнай газеце» Архівавана 1 сакавіка 2013.
  2. а б "Рэгіянальная газета" прыпыняе выхад друкаванага выдання . Еўрапейскае радыё для Беларусі (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  3. а б Молодеченская «Региональная газета» прекращает выпуск печатной версии издания (руск.). Медиазона (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  4. а б АА. «Рэгіянальная газета» прыпыніла выпуск на паперы . Белсат (22 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  5. "Рэгіянальная перыёдыка Беларусі на шляху станаўлення. Уладзімір Касько, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2016. Праверана 9 студзеня 2013.
  6. «Тут і сёння». Анатоль Гуляеў, медыяэксперт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2013. Праверана 14 студзеня 2013.
  7. «Куды ні плюнь — „акупацыйная“ прэса!». Аляксандр Класкоўскі, кіраўнік аналітычных праектаў інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, медыяэксперт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 5 лістапада 2013.
  8. Онлайн-версія «Рэгіянальнай газеты» Архівавана 18 мая 2013.
  9. Генадзь Каханоўскі. «Мемуарная літаратура і краязнаўства» //«Рэгіянальная газета», 7 студзеня 2000 г., № 1 (246), 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
  10. Мікола Капыловіч. «Спадчына Уладзіміра Зянько» //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250),
  11. а б Зніклыя скарбы Напалеона. Таямніца возера Вула (1812—2012) ля Вілейкі Архівавана 5 сакавіка 2016.
  12. Праваабаронцы аб прыпыненні выхаду газеты
  13. https://euroradio.fm/peratrus-u-regiyanalnay-gazece-u-maladzechne
  14. https://officelife.media/news/26778-novyy-obysk-v-redaktsii-molodechnenskoy-regionalnoy-gazety/ Архівавана 27 кастрычніка 2021.
  15. https://www.currenttime.tv/a/belarus-smi/31366760.html
  16. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2021. Праверана 11 кастрычніка 2021.
  17. https://www.instagram.com/p/CRo0Rp7ITMY/
  18. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
  19. https://nashaniva.com/312744
  20. https://www.svaboda.org/a/32330967.html
  21. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 23 сакавіка 2023.
  22. https://belsat.eu/in-focus/23-03-2023-masavyya-represii-pratsyagvayutstsa
  23. https://euroradio.fm/na-galounaga-redaktara-regiyanalnay-gazety-raspachali-kryminalnuyu-spravu
  24. Галоўнага рэдактара «Рэгіянальнай газеты» прызналі палітвязнем . Наша Ніва. Праверана 7 лістапада 2023.
  25. Заява аб прызнанні Аляксандра Манцэвіча палітычным зняволеным . spring96.org (6 красавіка 2023). Праверана 7 лістапада 2023.
  26. «Ніколі не здраджваў Бацькаўшчыне». Рэдактару «Рэгіянальнай газеты» прысудзілі 4 гады калоніі. Наша Ніва (3 лістапада 2023).
  27. “Сваёй віны не прызнаю”: вынесены прысуд рэдактару “Рэгіянальнай газеты” Аляксандру Манцэвічу . spring96.org (3 лістапада 2023). Праверана 7 лістапада 2023.
  28. Рэдактар "Рэгіянальнай газеты" Аляксандр Манцэвіч асуджаны на 4 гады калоніі | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 7 лістапада 2023.
  29. Сёння ў Маладзечне пачаўся трохдзённы конкурс-фестываль «Час жыць» Архівавана 24 верасня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  30. Узнагароджанне пераможцаў творчых конкурсаў фестываля «Час жыць» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  31. «Час жыць» — погляд на фестываль яго ўдзельніцы Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  32. Інтэрактыўны тэатр дапамагаў вырашаць складаныя пытанні на фестывалі «Час жыць» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  33. Канцэрт-конкурс фестываля «Час жыць»: Таццяна Беланогая, тэатр ценяў і аўтарская песня Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  34. На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  35. На 150 метраў дарогі — 193 яміны. Праезд у дварах, уздоўж гімназіі № 6 да «Космаса», цалкам разбіты Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  36. Кіраўнік «Камунальніка»: «Газета з акцыяй паспяшалася» Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  37. Рамонт праезду ў дварах уздоўж гімназіі № 6 да «Космасу», пра неабходнасць якога пісала «РГ», ідзе Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  38. Пікет у Валожыне: «Нельга аддаваць варварам косці людскія» Архівавана 8 лістапада 2014. //«Рэгіянальная газета»
  39. Расстрэл яўрэяў у Валожыне. Гавораць сведкі Архівавана 24 верасня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  40. У Валожыне на месцы расстрэлаў яўрэяў пасадзілі алею. Цяпер будуюць мемарыял Архівавана 2 лютага 2016. //«Рэгіянальная газета»
  41. Што гаварылі на грамадскім абмеркаванні: чаму людзі супраць свінакомплексаў Архівавана 30 сакавіка 2015. //«Рэгіянальная газета»
  42. [ http://www.rh.by/by/308/50/10225/ Архівавана 17 снежня 2014. Эколаг бачыць хібы ў праектаванні свінакомплексу ў трох кіламетрах ад Маладзечна] //«Рэгіянальная газета»
  43. Асаблівасці газетнай WEB-старонкі //«Рэгіянальная газета», 31 сакавіка 2000 г., № 13 (258)
  44. а б Дыплом інстытута FOJO, Швецыя Архівавана 13 лістапада 2013.
  45. Першая анлайн-трансляцыя: 1 мая ў Маладзечне Архівавана 2 лютага 2016.
  46. Круглы стол па маладзечанскім футболе АНЛАЙН Архівавана 2 лютага 2016.
  47. Што за знак меў памочнік Вілейскага старасты? Архівавана 17 чэрвеня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  48. Незвычайны кубачак з Першай сусветнай захоўваецца ў Вілейскім музеі Архівавана 17 чэрвеня 2015. //«Рэгіянальная газета»
  49. «Рэгіянальная газета» стала лепшай газетай 2015 года сярод рэгіянальных СМІ Беларусі Архівавана 3 лістапада 2017.//«Рэгіянальная газета»
  50. Рэгіяналы ідуць наперад (спіс пераможцаў) Архівавана 28 студзеня 2016.//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  51. [ http://baj.by/be/node/28601(недаступная спасылка) Першыя месцы ў «Вольным слове»: Зміцер Лукашук, Павел Свярдлоў, Зміцер Галко, Ягор Марціновіч, Раман Стэфаненка]//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  52. Віншуем пераможцаў «Вольнага слова»! Архівавана 28 чэрвеня 2013.//«Беларуская асацыяцыя журналістаў»
  53. а б Ваша «Рэгіянальная газета» − з найлепшых у Беларусі Архівавана 11 лістапада 2013.//«Рэгіянальная газета»
  54. Польскае пасольства адзначыла «РГ» Архівавана 24 верасня 2015. //«Сайт Vialejka.org»
  55. Агляд недзяржаўных СМІ за 23 сакавіка //«Радыё Свабода»
  • Манцэвіч Алесь. «Рэгіянальная газета»  — газета беларускага сэрца // Свая газета. 2013. Дапаможнік журналіста мясцовай прэсы. — Мн.: 2013. — Стар. 65—70.
  • Манцэвіч Аляксандр. Акцыі газеты набліжаюць яе да чытачоў // Свая газета. 2014. У дапамогу мясцоваму журналісту. — Мн.: 2014. — Стар. 5—9.
  • Памяць. Маладзечанскі раён. // Л.І. Карповіч: Друк. "Рэгіянальная газета". — Мн.: Беларуская энцыклапедыя., 2002. — С. 593. — 792 с. — (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі.). — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0256-3.
  • Мы робім газету разам з вамі. Брашура да 20-годдзя “Рэгіянальнай газеты”.. — Мн.: ТАА “Мэдысонт”., 2015. — 16 с. — 200 экз.