Перайсці да зместу

Віктар Адамавіч Зелязей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віктар Зелязей)
Віктар Адамавіч Зелязей
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, публіцыст
Дата нараджэння 27 мая (8 чэрвеня) 1881
Месца нараджэння
Дата смерці каля 1951
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Партыя

Віктар Адамавіч Зелязе́й [27 мая (8 чэрвеня) 1881, г. Мінск — пасля 1951, в. Ратамка, Мінскага раёна (?)] — беларускі грамадскі дзеяч, публіцыст.

Працаваў бібліятіэкарам мінскай публічнай бібліятэкі імя А. Пушкіна. Сябраваў з К. Каганцом.

З 1903 адзін з кіраўнікоў арганізацыі Беларускай сацыялістычнай грамады ў Мінску. У студзені 1906 на яго кватэры адбыўся 2-гі з'езд БСГ. Удзельнічаў у распаўсюдзе нелегальнай літаратуры на беларускай і рускай мовах, захоўваў пячатку БСГ, меў падроблены пашпарт.

У пачатку 1908 арыштаваны царскімі ўладамі разам з малодшым братам Сігізмундам. У кастрычніку 1909 асуджаны Віленскай судовай палатай, у студзені 1910 сасланы ў Кірэнскі павет Іркуцкай губерні. З Сібіры дасылаў лісты ў «Нашу Ніву». У 1920-я гады працаваў у Інбелкульце.

У 1951 годзе жыў у Ратамцы.