Аляксей Кузьміч Гардзіцкі
Аляксей Кузьміч Гардзіцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 мая 1934 ці 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 жніўня 1999 ці 1999[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[2], літаратурная крытыка[2] і беларуская літаратура[2] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у |
Аляксей Кузьміч Гардзіцкі (5 мая 1934, в. Пугачова Брэсцкага павета, з 1979 года ў межах Брэста — 24 жніўня 1999[3]) — беларускі літаратуразнавец і літаратурны крытык[4].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1956)[4]. Працаваў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дома, сакратаром райкама камсамола, журналістам на Брэстчыне[4]. У 1959—1962 гадах — аспірант, у 1962—1966 — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР[4]. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па друку[4]. Член СП БССР (1970). З 1972 — літкансультант СП БССР[4]. Член КПСС[5][6].
Пахаваны на могілках у Камяніцы-Жыравецкай.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З рэцэнзіямі і артыкуламі на літаратурныя тэмы пачаў выступаць у 1959 годзе (брэсцкая абласная газета «Заря»). Працы прысвечаны пытанняма сучаснай літаратуры, літаратурных узаемасувязей[4].
Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв'ю, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніка «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994)[5].
Зноскі
- ↑ а б Czech National Authority Database Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Ад нас адышлі // Кантакты і дыялогі. 1999, № 9-10
- ↑ а б в г д е ё Гордицкий Алексей Кузьмич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 161. — 737 с.
- ↑ а б Гардзіцкі Аляксей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- ↑ Гардзіцкі А. К. Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік / Склад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літаратура, 1981. — 407 с., іл. С.82, 83
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ад нас адышлі // Кантакты і дыялогі. 1999, № 9-10;
- Гардзіцкі Аляксей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.;
- Гардзіцкі А. К. Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік / Склад. А. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літаратура, 1981. — 407 с., іл. С.82, 83;
- Гардзіцкі Аляксей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995..
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсцкім павеце (1921—1940)
- Памерлі 24 жніўня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў Брэсце
- Пахаваныя ў Брэсцкім раёне
- Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратуразнаўцы Беларусі